29.06.2019. Навуковыя падарожжы з Беларускім Калегіюмам: 700 гадоў ісламу на Беларусі

Бісмільля рахмані рахім!

Беларускі Калегіюм запрашае ў навуковае падарожжа 

700 гадоў Ісламу на Беларусі.

29 чэрвеня а 8:00 выпраўляемся разам з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім па маршруце: 

Менск–Сьмілавічы–Драчкова–Клецак–Навагарадак–Іўе–Менск.

Ад 1319 году татары-мусульманы стала прысутнічаюць у беларускай гісторыі. Яны служылі краіне верай і праўдаю, прымаючы з ёю ўсё, што было ёй наканавана. Яны пісалі свае сакральныя кнігі на мове нашай краіны арабскім пісьмом і захоўвалі беларускасьць нават у самыя неспрыяльныя для яе часы. Татары сталіся праўдзівымі дзецьмі Беларусі і неад’емным фактарам складанай беларускай ідэнтычнасьці.

У навуковым падарожжы мы будзем дасьледаваць унікальную рэлігійную і культурную спадчыну беларускіх татар, ад мячэтаў і мізараў да легенд і паданьняў, ад сакральных тэкстаў да народных звычаяў.

Далучайцеся!

Дзённае падарожжа ў камфартабельным аўтобусе.

Кошт 45 рублёўДзеткам і кампаніям ад 5 чалавек – зьніжка.

Калі вы вызначыліся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то тэлефануйце па нумары: +375 29 180-28-38  Сьвятлана.

Можна таксама зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/7TaAd8FsVyCmRNpE9

You may also like...