Каманда

Каманда калегіюма ўключае ў сябе арганізацыйнае і канцэптуальнае ядро (Кола заснавальнікаў, Рабочая група і Кола выкладчыкаў), а таксама вялікую колькасць валанцёраў, выпускнікоў і сімпатыкаў.
За дваццаць год работы каманда калегіюма некалькі разоў абнаўлялася. На сёння каманда складаецца з Кола заснавальнікаў (старшыня Валянцін Акудовіч), Рабочай групы: Ігар Бабкоў (праграмны дырэктар), Ірына Дубянецкая (акадэмічны дырэктар),  Максім Жбанкоў, Дар’я Сітнікава (сакратар) і Кола выкладчыкаў: Алесь Разанаў (ганаровы старшыня), Ірына Дубянецкая, Валянцін Акудовіч , Ігар Бабкоў, Максім Жбанкоў, Алесь Смалянчук, Сяргей Харэўскі, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, Андрэй Казакевіч, Сяргей Санько, Андрэй Хадановіч, Сяргей Дубавец ды інш.

У залежнасці ад праектаў і задачаў, пад бягучую дзейнасць могуць фармавацца дадатковыя праектныя групы.
Беларускі калегіюм з’яўляецца часткай “хабу” беларускіх арганізацый (ПЭН цэнтар, БАЖ, Палітычная сфера, Літаратурны дом Логвінаў і Галярэя Ў, Лятучы ўніверсітэт), у супольнасці і каардынацыі з якімі рэалізуе сваю дзейнасць.
У 2015 годзе ў Літве была зарэгістравана грамадская арганізацыя Asociacijos Baltarusijos kolegija, якая прадстаўляе Калегіюм у краінах ЕС.

 

Зваротная сувязь

info@belcollegium.org