Адкрыты запіс на курс Аляксея Ластоўскага “Беларуская спадчына ў свеце: кола вандровак”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Беларуская спадчына ў свеце: кола вандровак

Што

Адкрыты запіс на курс лекцый Аляксея Ластоўскага “Беларуская спадчына ў свеце: кола вандровак”.

“Мы мыслім Беларусь зараз у актуальных палітычных межах, але гэтае пракрустава ложа з цяжкасцю кладзецца на складаную гісторыю. Межы ссоўваліся, ідэнтычнасці змяняліся, культуры пашыраліся і знікалі, людзі мусова мігравалі ці шукалі лепшай долі ў іншых краінах свету.

У межах гэтага невялікага курса лекцый я хачу паразмаўляць пра беларускую культурную прысутнасць у іншых гарадах і краінах (па-за актуальнымі межамі). Гэта не толькі размова пра пласт багатых палітычных і культурных сувязей, якія пераадольваюць кардоны, але і разуменне спрадвечнай дыялагічнасці культур і грамадстваў. Без такой знешняй перспектывы наша ўяўленне пра кшталт беларускай ідэнтычнасці ці культурны канон заўжды будзе абмежаваным. У гэтых лекцыях я паспрабую фізічна зафіксаваць сляды беларускай прысутнасці ў вялікіх сталіцах свету, мы пусцімся ў вандроўкі па вуліцах і плошчах, адшукаем прыхаваныя помнікі, і перакапаем калекцыі славутых музеяў.”

Больш пра курс на старонцы .

Хто

Аляксей Ластоўскі
сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

1 — 22 снежня 2021 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...