Адкрыты запіс на курс Уладзіміра Лобача “Фенаменалогія беларускай традыцыйнай культуры”

публічная лекцыя

Фенаменалогія беларускай традыцыйнай культуры

Што

Для сучаснага беларуса, перадусім месціча, шматлікія жыццёвыя рэаліі вясковага соцыума ёсць слабазразумелымі і вымагаюць дапамогі прафесійных медыятараў (“перакладчыкаў”), у ролі якіх выступаюць адмыслоўцы ў галіне народазнаўства – этнографы, фалькларысты, этналінгвісты. Аднак праблема палягае ў тым, што даследчыкі, як правіла, рэпрэзентуюць рэчы і з’явы “інтымныя”, не прызначаныя традыцыяй “на вынас”. Выкрышталізаваныя веды пра “Камаедзіцу”, “Багач” ці бортніцтва шчыра здзіўляюць, але не здымаюць культурнай дыстанцыі паміж традыцыйнай вёскай і постіндустрыйным горадам. Між тым, стае тых феноменаў, што ёсць універсаліямі культуры і не вымагаюць дадатковай расшыфроўкі. “Свае” і “чужыя”, “вайна”, “грошы”, “горад” – толькі малая частка тых з’яў, матэрыяльных праяў і ментальных вобразаў, якія сталіся неадменнымі ў палатне беларускай культуры як у вёсцы, так і ў горадзе.

Курс закліканы звярнуць увагу на тыя феномены традыцыйнай культуры, якія ёсць значнымі і знакавымі не толькі для вясковага соцыума, але і для беларускай нацыі ў цэлым.

Больш пра курс тут.

Хто

Уладзімір Лобач
этнолаг, доктар гістарычных навук. У 1994–2021гг. працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Дзе

Zoom.
Рэгістрацыя на курс праз спасылку .

Калі

28 красавіка — 19 траўня 2021 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...