Ігар Бабкоў: Беларускае мысленне.
Беларускае мысленне – гэта перш за ўсё важныя тэксты, якія засталіся ў беларускай традыцыі, і якія ўласна і складаюць гэтую самую традыцыю. Гэта гісторыка-культурныя эпохі, кожная са сваёй непаўторнай канфігурацыяй ідэяў, адметным тыпам мыслення, тым, што Мішэль Фуко назваў эпістэмай, альбо інтэлектуальнай фармацыяй. Гэта таксама кантэксты, жывыя людзі, якія спрабавалі мысліць у прапанаваных абставінах, ставіць істотныя пытанні, і шукаць свае варыянты адказаў. І нарэшце самі ідэі.
Ірына Дубянецкая: Культурныя коды цывілізацыі Захаду.
Культура ўяўляе сабою зыбкую мярэжу, сатканую з пэўных зьяў – аб’ектаў, ідэй, тэкстаў, падзей, персанажаў, структур, што з цягам часу пачынаюць несьці сымбалічную нагрузку, якая не супадае, а найчасьцей і пераўзыходзіць іх першапачатковы сэнс, задуму, якасьць, намер, матывацыю, прызначэньне. Сымбалямі-ключамі могуць стацца нават не самыя фэномэны, а нейкія іх знакавыя часткі, ці нават іх амаль няўлоўныя цені – нібы тэкст, сэнс якога палягае не так у сюжэце ці словах, як у спалучэньні гукаў, у сутыках слоў, у інтанацыях. Менавіта гэтая зыбкасьць, няпэўнасьць, недагаворанасьць культурных кодаў забясьпечвае ўстойлівасьць культуры.
Павел Баркоўскі: Сацыяльная герменеўтыка / практычная філасофія.
Герменеўтыка – гэта пра разуменне, тэорыю і практыку. Як знаходзіць прыхаваныя сэнсы, як выстаўляць мяжу свайму жаданню нешта зразумець і пазбягаць перашкод і ямін у руху да мэты.
Генадзь Коршунаў: Беларуская сацыялогія / сацыялогія Беларусі.