Алег Дзярновіч. Еўрапейская Сарматыя: прастора і час

Еўрапейская Сарматыя: прастора і час

“Паміж еўрапейскіх краінаў Сарматыя не можа быць пастаўлена ніжэй за іх… і я гатовы прапанаваць ёй ледзь ці не першае й ці не найгалоўнейшае месца сярод усіх іншых”

Аляксандр Гваньіні, з Уступу да “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”, 1611.

На зломе Сярэднявечча і ранняга Новага часу рэгіён Цэнтральна-Усходняй Еўропы быў асэнсаваны як Еўрапейская Сарматыя. Да таго ж асэнсаваны тагачаснымі інтэлектуаламі саміх “сармацкіх” краінаў, якія запазычылі познеантычныя матрыцы. Еўрапейская Сарматыя паўставала на Памежжы, але не як зона канфліктнасці, а хутчэй як рэгіён адметнасці і разнастайнасці. 

Курс “Еўрапейская Сарматыя: прастора і час” прапануе новую оптыку на некалькі падмуркавых праблем рэгіёна, сярод якіх: 

– “Русь” і “Літва” Вялікага Княства Літоўскага як этна-канфесійныя і сацыя-геаграфічныя рэгіёны; 

– “Візантыйскі код”: ці існуе сувязь паміж цывілізацыйным статусам і гістарычным геакультурным выбарам? 

– Інфлянты як мадэль “платы за цывілізацыю”; 

– Рэч Паспалітая – шмат сэнсаў Рэспублікі. 

Нашае гісторыка-культурнае падарожжа яшчэ не скончанае!

Калі?

29 траўня
5 чэрвеня

18.30

Алег Дзярновіч

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Даследчык Метрыкі ВКЛ і візантыйскіх фрэсак Крэўскага замка, віцебска-рыжскага гандлю і этнічнасці ў ВКЛ у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу, крытычнай думкі позняй БССР і сучаснай гістарычнай палітыкі.

Падаць заяўку!

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.org

Выбраныя публікацыі:
  1. Алег Дзярновіч. “…in nostra Livonia”. Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV – першай палове XVI cт.: Сістэматызацыя і актавы аналіз / Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Мн.: ATHENAEUM, 2003.
  2. Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік. / Аўтар-укладальнік Алег Дзярновіч. Мн.: Athenaeum, 2004. (Athenaeum, Том IХ; Калекцыя “Архіў Найноўшае Гісторыі”).
  3. Алег Дзярновіч. Фрэскі гісторыі: Артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. – Мінск: РІВШ, 2011.
  4. Дзярнович Олег, Бырлэдяну Виржилиу, Тимошенко Леонид. Сны о Византии? Место цивилизационного и культурного наследия Византии в регионе Пограничья Центрально-Восточной Европы. Вильнюс: ЕГУ, 2014. 332 с.
  5. Олег Дзярнович, Раймонда Рагаускене, Ігор Тесленко, Борис Черкас. Князі Острозькі. Київ: Балтія-Друк, 2014. 280 с.