Алесь Смалянчук. Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі. ХІХ – ХХІ стагоддзі

курс:

Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі. ХІХ – ХХІ стагоддзі

Фота: Labadzienka.by

Гэты курс прысвечаны гісторыі польска-беларускіх адносінаў у апошнія стагоддзі, а таксама іх інтэрпрэтацыі гісторыкамі. У цэнтры ўвагі будуць пытанні, звязаныя з працэсамі паланізацыі (самапаланізацыі), паходжання беларускіх палякаў і праблемай іх ідэнтычнасці, што між іншым адлюстравалася ў выпрацоўцы на пачатку ХХ ст. г. зв. “краёвай ідэі”. Асобная размова будзе прысвечана “краёўцам” Раману Скірмунту (1868-1939) і Эдварду Вайніловічу (1847-1928). Таксама гаворка пойдзе пра найбольш вострыя пытанні польска-беларускіх адносінаў у ХХ ст., а менавіта стасунак беларускіх палякаў да абвяшчэння БНР, Рыжскі мір (1921), падзеі восені 1939 г., калі ў вынікі змовы Сталіна і Гітлера адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, рэпрэсіі “першых Саветаў” ды інш.

Пачатак курса 24 сакавіка. Лекцыі будуць праходзіць а 18:30. Запіс на курс праз спасылку.

Лекцыя 1. Беларусь і Польшча ў ХІХ – ХХ стст.: гісторыя, якая дзеліць і яднае;

Лекцыя 2. “Краёвая ідэя” ў беларускай гісторыі;

Лекцыя 3. Беларусь у жыцці і дзейнасці Рамана Скірмунта (1868-1939) і Эдварда Вайніловіча (1847–1928);

Лекцыя 4. “Першыя Саветы” (1939–1941) і лёс Заходняй Беларусі.

Алесь Смалянчук – гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Праблематыка даследаванняў датычыць гісторыі нацыянальных рухаў у Беларусі і Літве ў ХІХ – ХХ стст., палітычнай гісторыі Беларусі ў ХХ ст., гістарычнай урбаністыкі, memory studies (вусная гісторыя).

Галоўны рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus (з 2008 г., Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў (з 2020). Адзін з аўтараў онлайн праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (2011). Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (Менск-Гародня-Беласток), сябар Рады Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна).

Выбраная бібліяграфія:

  • Манаграфіі:
    – “Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917” (2004),
    – “Краёвая ідэя ў беларускай гісторыі” (2017),
    – “Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” (2018) ды інш. 

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: