Аляксандар Фрыдман: “Бернар-Анры Леві, беларуская рэвалюцыя і антысемітызм”
by калегіюм · 01.02.2021

“ЗНО”. Літаратурна-філасофская кавярня
Бернар-Анры Леві, беларуская рэвалюцыя і антысемітызм
Што
19 жніўня 2020 французскі ліберальны філосаф і публіцыст Бернар-Анры Леві сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Вільні і апублікаваў праз тры дні ў парыжскім штотыднёвіку “Journal du Dimanche” апалагетычны артыкул пра беларускую “музу рэвалюцыі”, якая кінула выклік “гратэскнай і крыважэрнай” тыраніі Аляксандра Лукашэнкі. У сваім артыкуле Леві параўноўвае Ціханоўскую з Ангелай Меркель у маладосці і нават з легендарнай Жаннай Д‘Арк.
Хто такі Бернар-Анры Леві, якога беларускія дзяржаўныя прапагандысты з падачы сваіх расійскіх калегаў абвесцілі “пачварным сцярвятнікам каляровых рэвалюцый”? Які наратыў Леві распаўсюджаны на постсавецкай прасторы і ў чым яго асаблівасці? Ці мае гэты наратыў акрэслены антысеміцкі характар? І якую ролю ў гэтым кантэксце адыгрываюць расійскі філосаф Аляксандр Дугін і крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў?
Хто
Аляксандр Фрыдман
PhD, навуковы супрацоўнік Цэнтра антрапалагічных даследаванняў музеяў і спадчыны пры Інстытуце еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта.
Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя Усходняй Еўропы ў 20 стагоддзі, гісторыя антысемітызму, прапаганда ў таталітарным і аўтарытарным грамадстве.
Калі
4 лютага 2021 г. (чацвер), 19.00