Андрэй Строцаў: “Міфапаэзія, Толкін і Беларусь”

Andrej_Strocau_ZNO

ЗНО. Літаратурна-філасофская кавярня

Міфапаэзія, Толкін і Беларусь

Што

Мінулае дваццатае стагоддзе спарадзіла шэраг новых сімвалічных моваў, і адною з іх зрабілася міфапаэзія – сінтэз паміж міфалагічным, багаслоўскім і навуковым стылямі мыслення. Яе найвядомейшы прыклад – традыцыя брытанскіх пісьменнікаў-інклінгаў. Зараз, калі ХХІ стагоддзе нарэшце раскрываецца напоўніцу, можна меркаваць пра новую хвалю міфатворчасці ў свеце, а ў Беларусі – пра сапраўдную міфапаэтычную рэвалюцыю.

Андрэй Строцаў прапануе паразважаць пра тое, ці можа міфапаэзія дапамагчы арыентавацца ў часы крызісу. Дзе месца для ўяўлення ў палітыцы? Ці шкодны “эскапізм”? Што стаіць за эмацыйнымі словамі пра “оркаў” і “Мордар”? Калі прыйдзе вясна?

Хто

Андрэй Строцаў
мастак, магістр антрапалогіі, выпускнік ЕГУ (Вільня, 2016) і Школы сацыяльных навук (Парыж, 2020).

Дзе

Платформа Zoom.
Online-трансляцыя ў facebook.

Рэгістрацыя па спасылцы.
Падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

11 лютага 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...