“Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці”. Размова з Пётрам Рудкоўскім

Інтэлектуальная гісторыя посткамунізму

Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці

Што

Праблематыка ідэнтычнасці, сацыяльнай, культурнай, індывідуальнай, – заўсёды была важнай для філасофіі і сацыяльных навук. Якім чынам і навошта індывіды і сацыяльныя групы (вы)знаходзяць сваю тоеснасць, г.зн. саміх сябе, і доўжаць сябе ў часе? З якіх элементаў тоеснасць складаецца? Як і чаму яна змяняецца і хто адказны за гэтыя змены?

У апошняе дзесяцігоддзе да гэтых “вечных” пытанняў дадаліся наступныя: якім чынам тоеснасць звязана з уладай, панаваннем? Як сучасная ўлада скарыстоўвае тоеснасці дзеля сваіх мэтаў, спрыяючы падзелу грамадства на розныя, часам варожыя і антаганістычныя групы? І што грамадства можа такім стратэгіям супрацьпаставіць? Гэтыя праблемы (палітыка ідэнтычнасці) знаходзяцца сёння ў цэнтры дэбатаў і дыскусіяў у сучаснай заходняй акадэміі.

Хто

Пётра Рудкоўскі
філосаф і палітычны аналітык, дырэктар BISS (Беларускага Інстытуту Стратэгічных Даследаванняў), выкладчык Беларускага Калегіюма (курс Прагматыка ідэнтычнасці).

Дзе

Платформа Zoom.
Online-трансляцыя ў facebook.

Далучыцца да размовы можна па запісу.

Калі

11 сакавіка 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...