Беларускае грамадства як унікальны аб’ект: размова з сацыёлагам Генадзем Коршунавым

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМА

Беларускае грамадства як унікальны аб'ект: размова з сацыёлагам Генадзем Коршунавым

Што

Сёлета ў Беларусі “сацыяльнае” выбухнула. Чаму выбухнула? І чаму сёлета? Чым ёсць “сацыяльнае”? Што зараз адбываецца – адаптацыя заходніх мадэляў, перапрацоўка “савецкай спадчыны” ці вынаходніцтва нечага прынцыпова новага?

Чым адметная беларуская сацыяльнасць – у гісторыі і ў сучаснасці? Чаму на Беларусь зараз глядзіць увесь свет і прыклады чаго мы даем Усходу і Захаду? І ў рэшце рэшт – навошта патрэбна сацыялогія і што, акрамя лічбаў, яна можа даць чалавеку і грамадству? Прыходзьце, паразмаўляем.

Хто

Генадзь Коршунаў
былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, сёння вольны даследчык і аналітык, кіраўнік семінара "Беларуская сацыялогія / сацыялогія Беларусі" ў Беларускім Калегіюме.

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook.

Далучыцца да размовы можна па запісу.

Калі

10 снежня 2020 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...