Беларускае мысленне. Семінар Ігара Бабкова

семінар:

Беларускае мысленне

На семінары “Беларускае мысленне” мы вучымся думаць.
Думаць самастойна. Думаць разам з традыцыяй. Думаць у беларускім кантэксце. Думаць Беларусь.


1. Перадусім мы звяртаемся да традыцыі: шматмоўнай, поліэтнічнай, традыцыі культурнага памежжа.
У ёй мы знаходзім розныя рэчы.
Перш за ўсё важныя ідэі/тэксты, што засталіся ў беларускай гісторыі, а часам і патанулі ў ёй. Тэксты што мусяць выць выцягнутыя і выратаваныя ад забыцця. Вернутыя як спадчына.
Гэта гісторыка-культурныя эпохі, кожная са сваёй непаўторнай канфігурацыяй ідэяў, адметным тыпам мыслення, тым, што Мішэль Фуко назваў эпістэмай, альбо інтэлектуальнай фармацыяй.
Гэта таксама жывыя людзі, якія спрабавалі мысліць у прапанаваных абставінах, ставіць істотныя пытанні, шукаць свае варыянты адказаў.
Усё гэта складаецца ў адметную траекторыю думкі, транскультурную па сваёй сутнасці, якая ў розныя гістарычныя эпохі была арыентаваная на розныя геакультурныя зоны. Глядзела на Захад і Усход, Поўдзень і Поўнач.


2. Мы спрабуем прасачыць, як, у якіх абставінах, з якімі ідэямі і персанажамі паўстае праект Беларускага Адраджэння, як ён развіваецца, дрэйфуе праз XIX і XX стагоддзе, праз войны і імперыі. Усімі знешнімі назіральнікамі гэты праект ацэньваецца як слабы і нежыццяздольны, спісваецца з гістарычных рахункаў. Але ён выжывае і фармуе напрыканцы дваццатага стагоддзя не толькі беларускую дзяржаўнасць, але і культуру высокага стылю, цікавую і заўважную на тагачасным еўрапейскім фоне.


3. І нарэшце мы вяртаемся да сябе, у нашую сучаснасць. У найноўшы гістарычны перыяд. У сённяшнюю Беларусь.
І спрабуем убачыць карцінку з розных бакоў. Глабальна і лакальна, у генеалогіі і ў перспектыве. Дэшыфраваць коды, класіфікаваць ідэі і дыскурсы, заўважыць цікавых і адметных творцаў, прачытаць істотныя тэксты.
Мы не ў стане падсумаваць і завяршыць гэты перыяд. Але можам беспамылкова сцвердзіць, што праз пару дзясяткаў год ён будзе бачыцца як найбольш цікавы, плённы і нечаканы перыяд беларускай гісторыі.

Ігар Бабкоў – філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. 

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіюма. Галоўны рэдактар часопіса “Абдзіраловіч”.

Нарадзіўся ў Гомлі ў 1964 г. Скончыў аддзяленне філасофіі БДУ ў 1986 г. Аспірантуру БДУ (1991-1994); дактарантуру Інстытута Філасофіі НАН Беларусі (2013-16 гг).

Бібліяграфія:

  • «Solus Rex» (1986), паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
  • «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
  • «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:

Публікацыі па філасофіі і гісторыі ідэй (кнігі):

  • Бабкоў, І. М.  Філасофія Яна Снядэцкага/ І. М. Бабкоў. –   Мінск-Вільня: Фрагмэнты, 2002. –  136 с. (ISBN 985-6701-11-2)
  • Бабкоў, І. М.  Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў / І. М. Бабкоў. –  Мінск: Логвінаў, 2005. – 142 с. (ISBN 985-6701-94-5)
  • Бабкоў І. М. Гісторыя беларускай думкі: метадалогія, дысцыплінарнасць, канон / І. М. Бабкоў // Гісторыя филасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т 1. Эпоха Сярэднявечча / В. Б. Евароўскі [і інш.]; рэдкал.: В. Б. Евароўскі [і інш.];  Нац. Акад. навук Буларусі, Ін-т філасофіі. –  Мінск: Беларус. Навука, 2008. – (574 с.)  С. 32-39
  • Бабкоў І. М. [і інш.] Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 4. Асветніцтва / аўтары тома : І. М. Бабкоў [і інш.] ; рэдкал. тома : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Iн-т філасофіі. – Мінск : Беларус. навука, 2017. [7 друк. арк.] 
  • Babkou, I. Królestwo Białoruś. Interpretacja ru(i)n / I. Babkou. – Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskogo, 2008. – 136 s. (ISBN 978-83-89185-85-3)
  • Babkoŭ, I. Protas ir „ neprotingumas“: epochų riba – vėlyvoji Apšvieta / I. Babkoŭ // Apšvietos ir romantizmo kryžkelėse. Filosofijos kryptys ir kontroversijos Lietuvoje XVIII a. pabaigoje – pirmoje XIX a. Pusėje / Kultūros, filosofijos ir meno institutas; sudarytojas Dalius Viliŭnas. –  Vilnius: Kultūros, filosofijos ir meno institutas, 2008. –  (360 p.) s.142 – 181. (ISSN 1822-928X, ISBN 978-9955-868-08-8 ) (Розум і неразумнае: граніца эпох – позняе Асветніцтва // На скрыжаваннях Асветніцтва і рамантызма: філасофскія накірункі і кантраверсіі ў Літве канца XVIII – у першай палове XIX стагоддзя. Вільнюс. 2008) 
  • Babkou Ihar A Fehérorosz Királyság – Romokból olvasni /  I. Babkou. – Budapest: Örökség Kultúrpol.Int.,  2018 . – 188 s.