СЕМІНАР:
САЦЫЯЛЬНАЯ ГЕРМЕНЕЎТЫКА / ПРАКТЫЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ
Беларуская сацыялогія / сацыялогія Беларусі Генадзя Коршунава – работа інструментамі і метадамі сацыялогіі – з загадкавым і выбуховым беларускім “сацыяльным”, якое заўсёды навідавоку, блізкае і зразумелае, і ў той жа час ухіляецца ад “канцэптуалізацыі”.
Генадзь Коршунаў – беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015). З 22 жніўня 2018 па 18 верасня 2020 — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Сфера інтарэсаў: метадалагічныя аспекты вывучэння структуры і дынамікі масавай свядомасці, уплыў сацыяльнай міфалогіі на грамадскія працэсы, тэорыя і практыка прагназавання развіцця сацыяльных сістэм, сацыялогія медыя-прасторы.
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Беларускае грамадства як унікальны аб’ект: размова з сацыёлагам Генадзем Коршунавым
- Генадзь Коршунаў. Негвалтоўнасць. Па матывах “чужой” аналітыкі
- «Мы не революцию делаем» — экс-директор Института социологии Коршунов, рассказал, почему в Беларуси не работают «украинские методички» telegraf.by
- Экс-кіраўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі: пратэст не садзьмуўся, а наадварот budzma.by