Дэзарганізацыя аб’яднаных нацый: дыскусія наўздагон Яраславу Шымаву

Семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”

Дэзарганізацыя аб'яднаных нацый: дыскусія наўздагон Яраславу Шымаву

Што

Вяртаем семінар "Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма" у больш аналітычным і (вымушана) менш публічным фармаце. Першая сустрэча ў новым сезоне мае фармальную нагоду — абмеркаванне артыкула Яраслава Шымава "Дэзарганізацыя аб'яднаных нацый" на сайце Фонда «Ліберальная місія".

Яраслаў Шымаў прапануе адзін з варыянтаў магчымай будучыні, адначасова "глабальнага" і «постглабалізаванага» чалавецтва. У сваіх дыягназах і прагнозах ён бачыць паўставанне "беспалярнага свету", далёкага ад сентыментальна-постмадэрнісцкіх утопій "канца гісторыі".

Хто

Яраслаў Шымаў
беларускі інтэлектуал балгарскага паходжання, гісторык і журналіст, сярэднееўрапеец і "ліберальны песіміст" паводле самавызначэння

Дзе

Платформа Zoom

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы

Калі

26 лістапада 2020 г. (чацвер), 19.00 — 21.00

You may also like...