Ганна Севярынец Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах.

У час, калі мы завяршаем будаўніцтва апошняй мадэрновай нацыі Еўропы, узнікае патрэба перагледзець рэестр нашых агульных ведаў пра сябе, якія лягуць у падмурак новай нацыянальнай гісторыі, якая, як вядома, існае ў масавай свядомасці ў выглядзе мемаў, міфаў і легендаў. Шчэ Эрнэст Рэнан папярэджваў: гісторыя нацыі – гэта не толькі тое, што народ супольна памятае, але і тое, што ён супольна забывае. Што памятаць і што забыць нам цяпер? Паспрабуем сфармуляваць.

Лекцыя першая. Што памятаць, а што забыць: тэорыя і практыка нацыянальнай гісторыі.
Лекцыя другая. Топ-дваццаць мемаў беларускай літаратуры
Лекцыя трэцяя. Карані і вецце беларускіх літаратурных міфаў
Лекцыя чацвёртая. Літаратурныя легенды