Іван Новік. Абдзіраловіч і яго эпоха. Інтэлектуальная культура Беларусі 20-30 гадоў XX стагоддзя

Тады – у Сярэдняй Літве дваццатых Канчэўскага, таксама было шмат палітычных праграмаў і ідэалогіяў. Ён азіраўся навокал і бачыў аднолькава аблудныя шляхі, – варажнечы, вайны да апошняга знішчанага апаненту і механічнага кампрамісу, адкладзенай на заўтра бойкі, – і не згаджаўся абіраць ніводны. 

Але бачыў ён і іншае: як сацыялісты і камуністы, рэвалюцыянеры і лібералы, беларусы, габрэі, палякі, немцы, літоўцы і рускія Віленшчыны ядналіся ў кааператывах і пасольскіх Клубах, каб вырашыць бягучыя і надзённыя патрэбы Краю і сваіх народаў. Знаходзілі формы еднасці і салідарнасці, нягледзячы на розныя ідэалы і палітычныя праграмы, без здрады ім, але і без бясплённага рэзанёрства. Акурат такую салідарнасць і назваў “ліючайся формай”.

За апошняе дзесяцігоддзе 20-30 гады мінулага стагоддзя сталі для беларускага грамадзтва сапраўдным адкрыццём. БНР і Сярэдняя Літва, Маладняк і растраляныя паэты, Мойшэ Кульбак і Оскар Мілаш, – вярнуліся да нас кнігамі, фільмамі, перакладамі, даследаваннямі.

Курс лекцый Івана Новіка “Абдзіраловіч і яго эпоха. Інтэлектуальная культура Беларусі 20-30 гадоў XX стагоддзя” працягвае і паглыбляе гэты трэнд. Ён звяртаецца да двух важных персанажаў эпохі: Ігната Канчэўскага і Віктара Вальтара, але выводзіць іх за межы нацыянальнага наратыва, сутыкаючы з су-часнікамі: Анры Бергсонам і Вальтэрам Беньямінам, Эдвардам Абрамоўскім і Уладзмірам Самойлам, Тамашам Грыбам і Георгам Зімелем. У гэтым падарожжы праз эпоху і яе ідэі “Адвечным шляхам” Канчэўскага-Абдзіраловіча застаецца пуцяводнай зоркай.

Лекцыі будуць праходзіць у ZOOM штосераду. Пачатак а 18.30.

Першы занятак – 2 снежня.

Запіс па спаcылцы.

Абраная бібліяграфія:

  • Новік, Іван. (2013). Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму // Палітычная сфера, 21 (2), с. 29–54.
  • Новік, Іван. (2018). Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча „Адвечным шляхам” // Философские исследования. Сборник научных трудов, вып. 5 (с. 343–357). Мінск: Беларуская навука.
  • Новік, Іван. (2018). Фiласофiя “крытычнага аптымiзму” Уладзiмiра Самойлы // Białorutenistyka Białostocka, 10, s. 355–394.
  • Новік, Іван. (2019). Паэзіс калектывізацыі: наратыўныя контуры трагедыі // Тэрмапілы, 23, с. 235–264.
  • Ivan Novik The Birth of Individuality from the Spirit of Belarusianness: the Life. Trajectories, Conceptual and Emotional Matrices of the Belarusian. Intellectual in the Novel by Viktar Vaĺtar Born Under Saturn //   Studia Białorutenistyczne, [S.l.], v. 13, p. 209-247, dec. 2019. ISSN 1898-0457