Беларускае мысленне. Семінар Ігара Бабкова

Беларускае мысленне – гэта перш за ўсё важныя тэксты, якія засталіся ў беларускай традыцыі, і якія ўласна і складаюць гэтую самую традыцыю.  Гэта гісторыка-культурныя эпохі, кожная са сваёй непаўторнай канфігурацыяй ідэяў, адметным тыпам мыслення, тым, што Мішэль Фуко назваў эпістэмай, альбо інтэлектуальнай фармацыяй. Гэта таксама кантэксты, жывыя людзі, якія спрабавалі мысліць у прапанаваных абставінах, ставіць істотныя пытанні, і шукаць свае варыянты адказаў.

І нарэшце самі ідэі.

Усё гэта складаецца ў адметную традыцыю мыслення, транскультурную па сваёй сутнасці, якая ў розныя гістарычныя эпохі была арыентаваная на розныя цывілізацыйныя кантэксты, тэксты якой адпаведна паўставалі на розных мовах і ўваходзілі як складовыя часткі ў больш шырокія транс-культурныя (рэгіянальныя) супольнасці”

Ігар Бабкоў

куратар семінара

* фота – Андрэй Лянкевіч

Іншыя семінары

"Курс "X(X) Files..." - гэта падставовае знаёмства з тэхнікамі важных спробаў пашырэння свядомасці і разбурэння культурных канонаў у гісторыі ХХ ст."
"Гэта найперш для тых, хто спрабуе пісаць вершы, прозу, эсэістыку. Але і для кожнага, каго цікавяць мысленне і літаратура, як такія"
“Гэты семінар - спроба кадыфікацыі складовых элементаў эўрапейскай традыцыі, а таксама месца Беларусі ў сусьветных культурных працэсах"