Лекцыйныя курсы 2021-22 г.г.

Жанна Некрашэвіч-Кароткая: Spatial turn і гісторыя беларускай літаратуры (геапаэтыка, ідэнтычнасць, культурны кантэкст).

У курсе – з перспектывы метадалагічных навацый апошніх дзесяцігоддзяў (канцэпцыі прасторавага павароту і геапаэтыкі, паняцці культурнага ландшафту і кантэксту) робіцца спроба па-новаму зірнуць на старыя дыскусійныя праблемы, звязаныя з беларускай культурнай ідэнтычнасцю. Паасобныя артэфакты з кантэксту пісьмовай культуры Беларусі разглядаюцца праз прызму паняцця “культурная прастора”. З апорай на літаратурны кантэнт акцэнтуюцца перадусім дылемы “Беларусь – Літва”, “рускасць – польскасць”, праблематызуюцца найбольш пашыраныя міфы і аблуды ў гісторыка-літаратурных даследаваннях.

Аляксей Ластоўскі: Беларуская спадчына ў свеце: кола вандровак.

Курсы наперадзе

У новым навучальным годзе плануюцца курсы Лілі Ільлюшынай, Яна Новіка, Натальлі Ламека, Віталя Зайкі, Караліны Мацкевіч, Мікалая Пачкаева, Андрэя Расінскага, Вальжыны Морт, Андрэя Масквіна (Варшава), Таццяны Астроўскай (Марбург), Аляксея Кажарскага (Прага, Браціслава), Аляксандра Фрыдмана (Берлін) ды інш.

Інфармацыя абнаўляецца. Сачыце за абвесткамі!