Лекцыя Ірыны Дубянецкай “Сфэра сакральнага ў беларускай традыцыі”

публічная лекцыя

Сфэра сакральнага ў беларускай традыцыі

Што

У аснове ідэнтычнасьці традыцыйнага – і ня толькі – грамадзтва ляжыць сфэра сакральнага, дзе знаходзяцца канцэпты, вобразы, сымбалі і фэномэны, якія выклікаюць у супольнай сьвядомасцьі пачуцьцё духоўнага трапятаньня, уздыму ці страху, глыбокую неаспрэчную павагу, шанаваньне й пакланеньне, якія ў калектыўным уяўленьні аддзеленыя ад прафаннага / будзённага, якія маюць дачыненне да боскага, духоўнага і ўсяго таго, чаму надаецца статус сьвятасьці. Сама прыналежнасьць да супольнасці наўпрост зьвязаная з распазнаваньнем і належным стаўленьнем да сакральнага.

Традыцыйная сфэра сакруму шматмерная, у яе ўбудавана мноства структурных складнікаў, датычных да цэласнай сыстэмы сьветамысьленьня, да ўсяго комплексу ўяўленьняў пра тое, як, кім і чаму сфармаваная і як функцыянуе рэчаіснасьць або сама супольнасьць як упісаная ў рэчаіснасьць цэласная адзінка.

У беларускай традыцыі асноўнай пэрсаніфікацыяй сакральнасьці выступае Бог, комплексны канцэпт, які працінае ўсе сфэры чалавечага існаваньня і рэчаіснасьці ў цэлым, адначасова імманентны і трэнсцэдэнтны ёй. Асноўнымі складнікамі сфэры сакруму ёсьць, напрыклад, сакральная прастора і сакральны час, сакральная гісторыя, сакральныя пэрсанажы, сакральныя рэчы, зьявы і аб’екты, а таксама сакральныя адносіны і паводзіны.

Пачатак году ўпісаны у традыцыйны сакральны пэрыяд, асьвячаны падвойна нараджэньнем Хрыста і зімовым сонцаваротам – нараджэньнем новага сонца, і таму гэта найлепшы час, каб пагаварыць пра асаблівасьці й уласьцівасьці беларускага сакруму, і ўнікальныя, і агульныя для шырэйшага сьвету. А таксама пра тое, што з гэтым усім багацьцем рабіць цяпер нам, увайшоўшым у 21-ы год 21-га стагоддзя.

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook

Далучыцца да размовы можна па запісу
Падзея сустрэчы ў facebook

Калі

13 студзеня 2020 г. (серада), 18.30

You may also like...