Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы. Гутарка з Наталляй Васілевіч

Трансляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы

Што

Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную Беларусь, пра міжканфесійны дыялог, інтэлектуальную прастору і месца багаслоўя ў ёй, пра царкву і палітыку, асабліва ў сувязі з падзеямі беларускай рэвалюцыі, а таксама памарыць пра будучую Беларусь.

Хто

Наталля Васілевіч:
“Я паліталагіня і юрыстка, якая патрапіла ў багаслоўе і вывучае самую занудную ягоную частку - царкоўныя дакументы. Дапісваю дысертацыю пра перадсаборны працэс Святога і Вялікага сабору Праваслаўнай Царквы (Крыт, 2016), з фокусам на развіццё самаразумення царквы ў свеце. Галоўны рэдактар навуковага тэматычнага зборніка “Збожжа”, выйшла два нумары - “Царква, рэформы і Рэфармацыі” (2019) і “Царква і гвалт” (2020). Дырэктар культурна-асветніцкай установы Цэнтр “Экумена” (Менск), а таксама адна з мадэратарак працоўнай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”.

З поўным спісам даступных публікацый Наталлі можна азнаёміцца праз спасылку (навука, аналітыка, інтэрв’ю, пераклады).

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

13 траўня 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...