Творчая майстэрня Валянціна Акудовіча

Тэорыя і практыка пісьма” найперш для тых, хто спрабуе пісаць вершы, прозу, інтэлектуальную эсэістыку. Але і для кожнага, каго цікавяць мысленне і літаратура, як такія. 

Мы не станем ухіляцца ад той магутнай веды, што назапасіла гуманістыка ва ўсе папярэднія эпохі. Разам з тым, не прамінем увагай канцэптуальныя змены і трансфармацыі, што адбываюцца з сучасным чалавекам. З гэтага праз калектыўныя аналітыкі  ды рэфлексіі будзем шукаць свае адказы на выклікі глабальных перарухаў.

Акрамя агульнага курса, кожны з ахвочых  зможа атрымліваць прафесійныя кансультацыі стасоўна ўласных тэкстаў. Практыка мінулых гадоў сведчыць, што многім з вас яны дапамогуць знайсці сябе ў дыскурсах літаратуры і мыслення”

Валянцін Акудовіч

куратар семінара

* фота – pifpaf-pro.by

Іншыя семінары

"Курс "X(X) Files..." - гэта падставовае знаёмства з тэхнікамі важных спробаў пашырэння свядомасці і разбурэння культурных канонаў у гісторыі ХХ ст."
"Беларускае мысленне – гэта перш за ўсё важныя тэксты, якія засталіся ў беларускай традыцыі, і якія ўласна і складаюць гэтую самую традыцыю"
“Гэты семінар - спроба кадыфікацыі складовых элементаў эўрапейскай традыцыі, а таксама месца Беларусі ў сусьветных культурных працэсах"