Пра кавярню. Запісы і стрымы

Літаратурна-філасофская кавярня "ЗНО"​

Валянцін Акудовіч: Як аб’явілася “ЗНО”?

Апошнім часам Беларускі Калегіўм усё часцей запрашае сваіх сяброў на сустрэчы ў віртуальнай кавярні “ЗНО”. Многія з сяброў адгукаюцца, хаця наўрад ці хто з іх здагадваецца, што хавае гэтая абрэвіятура? А паколькі ніякай тайніцы тут няма, а ёсць сапраўды значная падзея, то я вырашыў распавесці, як стваралася першае “ЗНО”? Чытаць далей…

Хроніка кавярні

Стрымы і запісы
Ці можа машына думаць і што нам з таго
17.06.2021

“Ці можа машына думаць?” – запытаўся “бацька штучнага інтэлекту” Алан Т’юрынг і адразу адказаў станоўча, прапанаваўшы ў якасці крытэра разумнасці машыны яе здольнасць пераканаўча імітаваць чалавечыя паводзіны. Нягледзячы на крытыку імітацыйнага падыходу, мы і дагэтуль з большага застаемся ў зададзеных Т’юрынгам межах. Але назапашаная за часы нашых развагаў і спробаў рэалізаваць машыннае мысленне веда спакваля падштурхоўвае нас абмяркоўваць не толькі прынцыповыя ці тэхнічныя пытанні разумовых здольнасцяў машыны, але і тое, як мы патрапілі і ўсё далей заглыбляемся ў кантэкст радыкальнай дэантрапалагізацыі мыслення. Больш…

Сябры Шмарагдавага Абтоку. Джэймс Джойс і беларусы
10.06.2021

…Як распачаць уласную адысею па адным з самых знакамітых раманаў ХХ стагоддзя? У якіх эпізодах “Уліса” беларусы могуць пазнаць сябе і ўсміхнуцца і, урэшце, што аб’ядноўвае лёсы Джэймса Джойса і Кастуся Каліноўскага? Больш…

Тэатр Беларусі як прастора свабоды
03.06.2021

Беларускі тэатр горача адгукнуўся на падзеі жніўня 2020 года. Гэта дае нам нагоду паразважаць над адвечнай формулай “Тэатр – гэта парламент літаратуры” на канкрэтным прыкладзе беларускіх калектываў і спектакляў. Ці былі перадумовы для настолькі яскравых выступленняў беларускіх артыстаў? Якія значныя спектаклі апошніх год дапамагаюць нам лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве? Больш…

“Беларусь ісламская. Да 7-мі стагодзьдзяў Ісламу ў Беларусі
27.05.2021

700 гадоў таму з’явіліся першыя згадкі пра прысутнасьць Ісламу на Беларускіх землях. А напрыканцы XIV ст. князь Вітаўт запрасіў ардынскага хана Тахтамыша з усім дваром і даў ім землі ўзамен на вайсковую службу. Вялікая група мусульман-цюркаў асела ў Вялікім княстве Літоўскім, утварыўшы адзіную супольнасьць з пазьнейшымі мігрантамі з розных этнічных груп з Крыму, Каўказу і Паволжа. У выніку мэтысызацыі і моўнае асыміляцыі гэтых груп з аўтахтонным насельніцтвам паўстаў субэтнас “ліпкаў”, або “літоўскіх татараў”.

Мусульмане Беларусі стварылі багатую духоўную культуру. Перадусім – беларускамоўную літаратуру арабскім пісьмом!.. Больш…

Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы. Гутарка з Наталляй Васілевіч
13.05.2021

Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную Беларусь, пра міжканфесійны дыялог, інтэлектуальную прастору і месца багаслоўя ў ёй, пра царкву і палітыку, асабліва ў сувязі з падзеямі беларускай рэвалюцыі, а таксама памарыць пра будучую Беларусь. Больш…

“Скажы нам, Шумскі…” Беларускі лёс вачыма ўдзельніка Барадзінскай бітвы на баку Напалеона
06.05.2021

Гутарка пойдзе пра адзінства беларускай гісторыі і тое, куды падзелася наша ВКЛ, пра агульнасьць беларускага лёсу, які ніколі ня злучыцца зь лёсам расіян, а таксама пра тое, чаго бракуе беларусам, каб завершыць сваё нацыянальнае абуджэньне. Больш…

“Купалаўскі тэатр у прасторы і часе. Сто гадоў і кропка?” Гутарка з Вольгай Бабковай
22.04.2021

Размова пра тэатр і не толькі. Па словах выдатнага польскага рэжысёра Тадэвуша Кантара – тэатр самы цудоўны від мастацтва, бо знаходзіцца паміж мастацтвам і жыццём. Падзеі сённяшняга часу ўносяць лёсавыя змены ў жыццё і мастацтва нашай краіны. Артысты тэатра выбіраюць няпросты шлях, застаючыся Купалаўцамі. Больш…

“Абліччы вольнадумства ў БССР: Мікола Прашковіч і вялікая дыскусія пра гісторыю”. Гутарка з Генадзем Сагановічам
15.04.2021

Як змянілася інтэлектуальная атмасфера ў Беларусі ў гады палітычнай адлігі? Што пісалі і пра што спрачаліся гісторыкі? Якой была рэакцыя ўладаў на іх вольнасці? 

Навошта гэта згадваць? Ды гэта ж амаль зусім недаследаваная частка нашага нядаўняга мінулага. З гістарыяграфіі немагчыма зразумець, ці наогул было нешта такое, як адліга ў Беларусі. Больш…

Play Video
Пераклад як злоснае хуліганства. Гутарка з перакладчыцай Вольгай Калацкай
08.04.2021

O tempora, o mores!

Чаму і як падаюць стандарты ў прыгожым (і ня толькі) пісьменстве? І ці патрэбна наогул у сучасным сьвеце перакладчыку высільвацца, кшталтаваць мову тэксту, спраўджаць усе рэаліі і дэталі іншамоўнай культуры, разумець усе унутрыкультурныя перакрыжаваныя спасылкі, алюзіі, намёкі, калі можна зрабіць працу праз электронную праграму, якая цалкам задаволіць чытацкія патрэбы?

Калі час і людзі бягуць навыперадкі, калі выжывае ня лепшы, а першы, нараканьні на татальны заняпад адукацыі, прафесійных нормаў і падзеньне планкі якасьці гучаць ужо як мантра… Больш…

Play Video
“Катлаван замест кнігарні”. Гутарка з Паўлам Касцюкевічам
18.03.2021

На месцы, дзе знаходзілася легендарная Кнігарня Логвінаў, цяпер вырыты глыбокі катлаван пад новую гарадскую забудову. “Логвінаў” працягвае працаваць як інтэрнэт-крама і здзяйсняе выдавецкія праекты, але як грамадская афлайн прастора пакуль што перапыніла чыннасць. Больш…

Play Video
Сяргей Санько: Беларускае традыцыйнае сьветамысьленьне і сучасныя этнафіласофскія дасьледаваньні
04.03.2021

“Калісь сьвет толькі зачынаўся”. Беларускае традыцыйнае сьветамысьленьне і сучасныя этнафіласофскія дасьледаваньні. Размова з дасьледчыкам Сяргеем Санько пра сучасную сістэмную рэканструкцыю традыцыйнага сьветапогляду беларусаў, заснаваную на глыбокім вывучэньні аўтэнтычных запісаў, сабраных шматлікімі пакаленьнямі фалькларыстаў і этнографаў на працягу больш як двухсот гадоў, і пра глыбіню культурнай памяці беларусаў, паасобныя кампанэнты якой сягаюць у глыбіні тысячагодзьдзяў. Больш…

Play Video
“Мова ў нацыятворчасьці. Беларуская сынусойда”. Гутарка з Вінцуком Вячоркам
25.02.2021

Каштоўнасьці мовы, моўнай ідэнтычнасьці і свабоды ў нашай найноўшай гісторыі амаль заўсёды былі зьвязаныя. Усе спробы іх разлучыць, дэсынхранізаваць урэшце мінулі марна. І цяпер яны на нашых вачах імкліва сынхранізуюцца чарговы раз: многія да мовы прыходзяць праз усьведамленьне свабоды. Больш…

Play Video
“Міфапаэзія, Толкін і Беларусь”. Размова з мастаком, магістрам антрапалогіі Андрэем Строцавым
11.02.2021

Мінулае дваццатае стагоддзе спарадзіла шэраг новых сімвалічных моваў, і адною з іх зрабілася міфапаэзія – сінтэз паміж міфалагічным, багаслоўскім і навуковым стылямі мыслення. Яе найвядомейшы прыклад – традыцыя брытанскіх пісьменнікаў-інклінгаў. Зараз, калі ХХІ стагоддзе нарэшце раскрываецца напоўніцу, можна меркаваць пра новую хвалю міфатворчасці ў свеце, а ў Беларусі – пра сапраўдную міфапаэтычную рэвалюцыю. Больш…

Play Video
“Бернар-Анры Леві, беларуская рэвалюцыя і антысемітызм. Размова з Аляксандрам Фрыдманам
04.02.2021

19 жніўня 2020 французскі ліберальны філосаф і публіцыст Бернар-Анры Леві сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Вільні і апублікаваў праз тры дні ў парыжскім штотыднёвіку “Journal du Dimanche” апалагетычны артыкул пра беларускую “музу рэвалюцыі”, якая кінула выклік “гратэскнай і крыважэрнай” тыраніі Аляксандра Лукашэнкі. У сваім артыкуле Леві параўноўвае Ціханоўскую з Ангелай Меркель у маладосці і нават з легендарнай Жаннай Д‘Арк.

Хто такі Бернар-Анры Леві, якога беларускія дзяржаўныя прапагандысты з падачы сваіх расійскіх калегаў абвесцілі “пачварным сцярвятнікам каляровых рэвалюцый”? Які наратыў Леві распаўсюджаны на постсавецкай прасторы і ў чым яго асаблівасці? Ці мае гэты наратыў акрэслены антысеміцкі характар? Больш…

Play Video
“Праект “Настальгія”: ці можна прысніць будучыню?Размова з выкладчыцай і філосафкай Ліліяй Ільюшынай
21.01.2021

Настальгія – бадай што галоўнае слова апошніх часоў. Туга па савецкай Атлантыдзе/ВКЛ/БНР/…, па ўтульнай стабільнасці ці гераічнай мінуўшчыне спараджае росквіт гістарычнага пачуцця. Звычайна ў фокусе аказваецца барацьба гістарычных дыскурсаў/наратываў: ці выконваюцца крытэры навуковасці, дзе межы інтэрпрэтацый, ці дасяжная “аб’ектыўная гістарычная праўда” і як яе адрозніць ад ідэалагем і да т.п. У гэтым рэчышчы можна параўноўваць “афіцыйную” гісторыю і “неафіцыйную”, спрачацца. 

Але пра што сведчыць гэты феномен тугі? Што ён кажа не пра гісторыю, а пра нас сённяшніх? Якія рызыкі ўтрымлівае ў сабе настальгічнае мысленне? Ці так ужо добра захапленне сымбалямі, міфамі, каранямі? Адкуль наогул бярэцца гэтая туга? І, галоўнае, ці не засланяюць карціны мінуўшчыны вобраз будучыні? Больш…

Play Video
“Посткаланіяльныя гісторыі Усходняй Еўропы”. Размова з Антонам Сайфуллаевым
17.12.2020

Мы ўжо прызвычаіліся, што беларускае мысленне выйшла за межы лакальнасці. Беларускія інтэлектуалы жывуць і працуюць у Празе і Стакгольме, Лондане і Берліне. Іх тэксты, лекцыі, ідэі не проста пашыраюць інтэлектуальныя далягляды тутэйшай гуманістыкі, але літаральна сшываюць культуры, кантэксты, пакаленні.

Нават на гэтым фоне кніга варшаўскага даследчыка Антона Сайфуллаева „Postkolonialne historiografie. Casus jednego średniowiecza”, што выдадзена Інстытутам гісторыі навукі ПАН, звяртае на сябе ўвагу. Аўтар працягвае работу (дэ) і (рэ) канструкцыі мінулага Усходняй Еўропы / Беларусі, распачатую Лары Вульфам, Тыматы Снайдэрам, Марыяй Тодаравай ды інш.

Беларуская гістарыяграфія пасля яе “ўжо ніколі не будзе ранейшай”. Больш…

“Вялікі выбух з абмежаванай адказнасьцю”. 30-годдзе часопісу “Унія”
03.12.2020

Гаспадыня вечара  Ірына Дубянецкая.
Запрошаныя госьці: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Махаіл Баярын, а. Андрэй Абламейка, Сяргей Абламейка (Прага), Тацяна Касьцюковіч (Балмало,Scotland), Караліна Мацкевіч (Лёндан), а. Андрэй Крот (Горадня), Алена Ткачова (Бярозаўка) ды іншыя.

Напрыканцы 1980-х гадоў сацыяльна-культурныя трансфармацыі набылі ў Беларусі нечуваны размах. Абудзіліся й пачалі шукаць выйсьця інтэлектуальныя й духоўныя сілы краіны. Грамадзтва вылузвалася з савецкіх ідэялягічных рамак ды пачынала ствараць самое сябе наноў. Вынікі таго стварэньня мы перажываем і цяпер. Паўставалі незалежныя моладзевыя суполкі ды канфэдэрацыі, культурніцкія рухі, навуковыя таварыствы, літаратурныя хаўрусы, буяў самвыдат, нараджаліся перыядычныя выданьні… 

Першым часопісам стаўся рэлігійна-культурны часопіс “Унія”… Больш…

 

Мысленне пад-час рэвалюцыі
19.11.2020

За стойкай  Валянцін Акудовіч.
Столікі: Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Іван Новік, Генадзь Коршунаў … іншыя

Мы відавочна патрапілі ў зону турбулентнасці, дзе паламаліся ўсе арыентыры, ўся звыклая сістэма каардынат, усе маркеры ідэнтычнасці. Што адбываецца з грамадзтвам? Што адбываецца з уладай? Што адбываецца з нацыяй? Што адбываецца са светам? Ці магчыма мысьліць, знаходзячы сябе ў часе рэвалюцыі? Больш…