Прэзентацыя семінара Алеся Смаленчука “Беларуская гісторыя: эпохі, падзеі, людзі”

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

2021-2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

“Беларуская гісторыя: эпохі, падзеі, людзі”. Прэзентацыя семінара Алеся Смаленчука

Што

“Гісторыя Беларусі – гістарычная (суб)дысцыпліна з працэдурамі і правіламі, перыядамі і падзеямі. Беларуская гісторыя – гэта сацыяльная памяць пра супольнасць у часе і прасторы, яе тоеснасць і змены, яе гісторыі, і яе гісторыя.

Гісторык стаіць на раздарожжы, але і на скрыжаванні гэтых рэчаў.

Тое, што іх аб’ядноўвае – сам чалавек, які ніколі не ёсць толькі фактам і фактарам гісторыі, а заўсёды яе мэтай. Асобным жыццём, лёсам і памяццю.

Семінар з аднаго боку спрабуе даць агляд і падсумаванне гісторыі Беларусі як дысцыпліны, яе плёну і яе праблем: эпохі, падзеі, канцэпцыі, даследаванні. З іншага, канцэнтруецца на важных, паваротных момантах беларускай гісторыі, у якіх чалавек выходзіць на паверхню, становіцца заўважным і істотным. Момантах, у якія гісторыя стаецца антрапалагічнай, а чалавек гістарычным.”

Больш пра семінар праз спасылку.

Хто

Алесь Смалянчук
гісторык, доктар гістарычных навук, dr habilitowany (2013), прафесар Інстытута славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

19 кастрычніка 2021 г. (аўторак), 18.30.

Фота: Глеб Лабадзенка

You may also like...