Прэзентацыя семінара Вінцука Вячоркі “Мова. Культура. Цывілізацыя”

2021-2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

“Мова. Культура. Цывілізацыя”. Прэзентацыя семінара Вінцука Вячоркі

Што

“Сэмінар пра мову — беларускую і ня толькі. Мэталінгвістыка ў абодвух значэньнях: беларуская мова як сыстэма, як практыка, як сьвет; беларуская мова як інструмэнт спазнаньня нас самых. Задача — ня проста вывучаць мову як аб’ект, а ўспрыняць яе як месца, дзе мы ёсьць, як спосаб спасьціжэньня навакольнага сьвету і ўрэшце як жывы арганізм, які зьмяняецца разам з намі. „Межы маёй мовы ёсьць межамі майго сьвету“, — сфармуляваў Людвіг Вітгенштайн. Але гэта чытаецца таксама ў адваротны бок: зьмяняючы мову, мы зьмяняем тым самым сьвет, а г. зн. самых сябе.

Сэмінар зь дзьвюх частак. У адной мы спрабуем убачыць жывую і патэнцыйную моўную сыстэму: фанэтыка і пісьмо, словазьмена і сынтакс, прасторы стыляў — ад паэтычнага да моладзевага арго. У другой абрынемся ў моўную рэальнасьць: норма і узус, старабеларуская і новая беларуская (ці ёсьць мяжа?), гаворкі і трасянка, гарадзкі „салён“ і афіцыйныя шчамлёткі, моўная палітыка і палітыка памяці. Для тых, хто хоча ня толькі ўмець, але і разумець, і ствараць.”

Больш пра семінар праз спасылку.

Хто

Вінцук Вячорка
мовазнаўца, выкладчык, грамадскі дзеяч, журналіст. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, сярод якіх “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”, “Не смяшыце мае прыназоўнікі”, “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”, а таксама “Беларускі клясычны правапіс” (разам з Юрасём Бушляковым, Змітром Санько, Змітром Саўка).

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

26 кастрычніка 2021 г. (аўторак), 18.30.

You may also like...