Сабіна Брыло. Паэтычнае выказванне як “іншая мова”

Паэтычнае выказванне як "іншая мова"

Адкуль бярэцца ідэя верша?

Як робіцца верш?

Да каго ён звернуты?

У чым сакрэт яго ўздзеяння?

Што такое “разуменне” паэтычнага тэксту?

Гэта пытанні, якія цікавяць аўтара ў не меншай ступені, чым чытача.

Пэўна, у вершы задзейнічаная нейкая дадатковая функцыя маўлення, якая не толькі паведамляе чытачу нешта, але і прасвятляе штосці для самога аўтара.

Праца над паэтычным тэкстам падобная на працу медыума: пачуць – зразумець – надаць форму – трансляваць. Кожны структурны складнік гэтай працы (напружанне слыху, “разуменне”, афармленне і трансляцыя) заслугоўвае ўвагі.

У працэсе курса таксама плануецца абмяркоўваць пытанні канвенцыйнага і неканвенцыйнага пісьма, існавання аўтара “у полі” і “па-за полем”, “сэнс пісьма” і іншыя пытанні, якія ўзнікаюць па меры паглыблення ў тэму.

Калі?

18, 25 сакавіка

1, 8 красавіка

2020 г.

Сабіна Брыло

Журналістка, рэдактар. Навучалася ў ЕГУ. Працавала ад сярэдзіны 1990-х у беларускіх медыях (тэмы: права, правы чалавека, сацыяльнае жыццё). Суаўтар зборніка па бяспецы для журналістаў “Зона риска. Пособие по безопасности для белорусских журналистов» (2012). Цяпер фрылансер. 

Уласны тэкст апошнія гады зарганізоўвае пераважна ў паэтычнай манеры. Друкуе на сваёй старонцы ў фэйсбуку і кнігамі: “Это буквы” (2016),  “Tiras “Biblio” (2019, перакладчык на літоўскую – Гінтарас Граяўскас),  «Я и другие люди» (2019).

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by

Кнігі

Брило, Сабина

Это буквы. Мінск: Кнігазбор, 2016 – 140 с.

Brilo, Sabina

Tiras “Biblio”. Versus, 2019 – 86 p.

Брило, Сабина

Я и другие люди. Мінск: Р.М.Цимберов, 2019 – 146 с.