Сацыяльная герменеўтыка / практычная філасофія. Семінар Паўла Баркоўскага

СЕМІНАР:​

САЦЫЯЛЬНАЯ ГЕРМЕНЕЎТЫКА / ПРАКТЫЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ

“Герменеўтыка – гэта пра разуменне, тэорыю і практыку. Як знаходзіць прыхаваныя сэнсы, як выстаўляць мяжу свайму жаданню нешта зразумець і пазбягаць перашкод і ямін у руху да мэты. 

Сацыяльнай герменеўтыка робіцца тады, калі займаецца не толькі (і не столькі) напісанымі тэкстамі ці іншымі “літаркамі”, колькі знакамі сацыяльнага – разуменнем тых працэсаў і канкрэтных падзей, якія адбываюцца ў грамадскім полі. І гэта лучыць яе з іншымі тэорыямі і практыкамі – сацыялогіяй, сацыяльнай псіхалогіяй, сацыяльнай крытычнай тэорыяй, сацыяльнай аналітыкай: абсягам усяго таго, што часам для кароткасці пазначаюць назвай практычная філасофія. Бо ў аснове разгляду гэтых кірункаў мыслення знаходзіцца praxis – канкрэтныя формы чалавечае дзейнасці ў іх сацыяльным кантэксце і прагматыцы. Гэта не звязаны дысцыплінарнасцю спосаб погляду на рэчы і падзеі чалавечага свету.”

Павел Баркоўскі – філосаф, кандыдат навук (2005), даследчык, арганізатар і ўдзельнік незалежных адукацыйных і культурна-асветніцкіх ініцыятыў – Беларускі Калегіюм, Лятучы ўніверсітэт, “Беларуская філасофская прастора”Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Аўтар манаграфіі “Феномены разумення. Контуры сучаснай філасофскай герменеўтыкі” (2008), шэрагу артыкулаў на тэмы філасофіі і адукацыі, перакладаў на беларускую мову. 

Сфера навуковых інтарэсаў: герменеўтыка, антычная і сучасная філасофія, літаратура, сацыяльная тэорыя, тэорыя гульняў, філасофія адукацыі

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: