Сяргей Харэўскі. Мастацтва, сьвет і Беларусь. Найноўшы час

Мастацтва, сьвет і Беларусь. Найноўшы час

Беларусь напрадвесьні Найноўшага часу стала краем, што выпраменьваў магутны творчы патэнцыл. Дзясяткі творцаў, якія нарадзіліся ў нашай краіне, запачаткавалі мастацкія плыні і стылі, сталі клясыкамі эўрапейскага мастацтва. Чаму гэтак сталася, што росквіт мастацкага жыцьця ў Беларусі супаў з нараджэньнем беларускае нацыі? Гэта не было выпадковым зьбегам акалічнасьцяў. Дзеля гэтага былі пэўныя перадумовы, на глебе якіх і паўстаў гэты фенамен, што перадвызначыў, шмат у чым, хаду разьвіцьця сусьветнага мастацтва.

Апроч славутае мастакоўскае школы ў Віцебску, чый зорны час прыпаў усяго на два гады, паміж 1918 і 1921 гадамі, і мастацкае школы ў Менску, што павязаная зь імем Я. Кругера, існавала мноства іншых асяродкаў і імёнаў, чыё зьяўленьне на першы погляд цяжка растлумачыць.  Як склаўся лёс тых творцаў? Куды падзеўся даробак мастакоў і архітэктараў, якія нарадзіліся на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў у Беларусі і чаму мы толькі зараз адкрываем для сябе іх Космас? Гэта ўсё мы паспрабуем патлумачыць.

Калі?

Даты хутка будуць:)

Сяргей Харэўскі

мастак, публіцыст, гісторык архітэктуры і мастацтва, мастацтвазнаўца. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў, у Пецярбургу, аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў і ў летняй школе Варшаўскага ўніверсітэта. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by

Выбраныя публікацыі

Харэўскі, Сяргей

ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Рэд. Акудовіч В. Мн: Беларускі Калегіюм, 2012.

Харэўскі, Сяргей

Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу. Навук. рэд. Баразна М. Мінск: ЕГУ, Прапілеі, 2011. 

Харэўскі, Сяргей

Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008. 

Харэўскі, Сяргей

Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008.