by калегіюм · 16.08.2020
Нацыя не цацачных парадаў, не дажыначных скокаў ды славянскіх базараў, не запалоханых прыкарытнікаў ды звар’яцелых сілавікоў. Нацыя адважных ды годных.
Для нас гонар, што ў гэтым руху нашыя былыя ды сённяшнія студэнты.
Мы трапілі ў гісторыю: на нашых вачох на кавалкі развальваецца айчынны аўтарытарызм. Сістэма бюракратычнага ідыятызму, паліцэйскага ціску ды ідэалагічнага праграмавання свядомасці, шалёна абараняючы сваю ўладу, уключыла тым самым рэжым самаразбурэння. І спрабуе ўцягнуць за сабой усіх нас. Гвалтам. Катаваннямі. Хлуснёй. Шантажом ды прымусам.
Яны пакідаюць нам адзіны выбар: трымацца. Стаяць да канца. Не баяцца і не дараваць. Берагчы сваіх. Працаваць на будучыню.
Падобна, гэтым разам яна так блізка, як ніколі раней.
* фота – onliner.by