Запрашаем да навучання!

Запрашаем да навучання!

Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.

Мы прапануем навучанне па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (т’ютары — Ігар БабкоўІрына ДубянецкаяПавал БаркоўскіВінцук Вячорка, Ганна СевярынецАлесь Смаленчук), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў/ак старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт/ка малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.

Дэдлайн для аплікацый — 25 кастрычніка 2021 г.

Пачатак заняткаў — лістапад 2021 г.

Навучанне бясплатнае.

Мы прымаем на навучанне праз конкурс заявак — калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.

У 2021-2022 годзе навучанне ў Калегіюме цалкам дыстанцыйнае. Мы асабліва звяртаем увагу на гэтую магчымасць студэнтаў з сярэдніх і малых гарадоў, вёсак і мястэчак Беларусі.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА НАВУЧАННЕ 

Даведацца больш пра навучанне ў Беларускім Калегіюме!

You may also like...